Натхненнем для яго сталі традыцыйныя беларускія
рушнікі. Усё ў гэтым камплекце мае сэнс, усё невыпадкова – і сімвалы, і колеры.
Цёмна-сіні і чырвоны колеры спрадвеку ўжываліся ў беларускай народнай творчасці.
Галоўны матыў - гэта сімвал кахання ў росквіце – дзве птушачкі, якія глядзяць
адна на другую. На запрашэннях вы бачыце сімвалы сонца і хлеба, якія кажуць аб
гасціннасці і шчодрасці жаніха і нявесты. Традыцыйны ўзор платка з Панёмання
выкарыстаны на картках з нумарамі сталоў. А сімвал жыцця – на кнізе шчырых пажаданняў, каб усё добрае доўгія
годы суправаджала маладых.
пачытаць, паглядзець, паслухаць
Комментариев нет:
Отправить комментарий