вясельны камплект “Рушнікі”

Натхненнем для яго сталі традыцыйныя беларускія рушнікі. Усё ў гэтым камплекце мае сэнс, усё невыпадкова – і сімвалы, і колеры. Цёмна-сіні і чырвоны колеры спрадвеку ўжываліся ў беларускай народнай творчасці. Галоўны матыў - гэта сімвал кахання ў росквіце – дзве птушачкі, якія глядзяць адна на другую. На запрашэннях вы бачыце сімвалы сонца і хлеба, якія кажуць аб гасціннасці і шчодрасці жаніха і нявесты. Традыцыйны ўзор платка з Панёмання выкарыстаны на картках з нумарамі сталоў. А сімвал жыцця – на  кнізе шчырых пажаданняў, каб усё добрае доўгія годы суправаджала маладых.

Гэты камплект заняў трэцяе месца ў міжнародным конкурсе "Дызайн у народным стылі"
пачытаць, паглядзець, паслухаць


























Комментариев нет:

Отправить комментарий

Flag Counter